BE RU EN

Беларус Уладзіслаў Калячонак будзе абраны ў другім раўндзе драфту НХЛ

  • 18.06.2019, 12:20

Цырымонія драфту пройдзе 21-22 чэрвеня ў Ванкуверы.

Беларускі абаронца Уладзіслаў Калячонак заняў 39-е месца ў выніковым пераддрафтавым рэйтынгу хакейнага аналітыка TSN Боба Макензі.

Адзначым, што Цэнтральнае скаўцкай бюро НХЛ ставіла Калячонка на 31-е месца ў сваім пераддрафтавым рэйтынгу, а былы функцыянер лігі Крэйг Батан і зусім прарочыў Уладу 24-ы нумар, - паведамляе hockey.by.

Цырымонія драфту НХЛ пройдзе 21-22 чэрвеня ў Ванкуверы. Фаварытамі мерапрыемства з'яўляюцца амерыканскі нападнік Джэк Х'юз і чэмпіён свету-2019 у складзе нацыянальнай каманды Фінляндыі Каапо Како.

Апошнія навіны