BE RU EN

Хто кіруе Берасцейскай вобласцю?

  • 18.06.2019, 11:35

Нягледзячы на распараджэнне «губернатара» Ліса, завод АКБ далей працуе.

У святле апошніх падзей сітуацыя з заводам «АйПауэр» выглядае мякка кажучы дзіўнай, а дакладней сказаць злавеснай, піша «Брестская весна».

14 чэрвеня старшыня Берасцейскага аблвыканкама Анатоль Ліс афіцыйна загадаў прыпыніць пускавыя наладачныя працы - як мінімум, да ліквідацыі хібаў.

Дзяжурныя каля завода актывісты высветлілі, што на трэці дзень пасля таго, як было выдадзена распараджэнне «губернатара» Ліса, завод працягвае працаваць.

15 і 16 чэрвеня завод працаваў у звычайным рэжыме. 17 чэрвеня на заводзе прысутнічалі блізу 60-70 рабочых. У ліўнёўку зноў цякла незразумелая вадкасць, празрыстая, як вада. Актывісты зноў выклікалі міліцыю і начальніка гарадской інспекцыі аховы прыродных рэсурсаў.

Апошнія навіны