BE RU EN

Венесуэла ўвяла ў абарачэнне новыя купюры на фоне гіперінфляцыі

  • 18.06.2019, 11:11

Са звестак Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, у траўні гэтага года інфляцыя ў краіне склала 815 тысяч адсоткаў.

Венесуэла другім разам за апошні год уводзіць у абарачэнне новыя банкноты. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на венесуэльскі цэнтрабанк, піша «Новое время».

Банкноты наміналамі 10 тысяч, 20 тысяч і 50 тысяч балівараў з'явіліся ў звароце ў чацвер, 13 чэрвеня. У Цэнтрабанку адзначылі, што такі крок патрэбны для таго, каб «зрабіць аплатную сістэму больш эфектыўнай і палегчыць камерцыйныя транзакцыі».

Агенцтва адзначае, што 50 тысяч балівараў гэта прыкладна $8. Сума перасягае мінімальны заробак у краіне, які складае 40 тысяч балівараў на месяц.

Са звестак Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, у траўні гэтага года інфляцыя ў краіне склала 815 тысяч адсоткаў.

Апошнія навіны