BE RU EN

Міхаіл Грабоўскі расказаў пра ўчынак, які перамяніў ягонае жыццё

  • 18.06.2019, 10:42

Беларускі хакеіст падзяліўся гісторыяй з часоў ягонай гульні ў «Манрэалі».

Былы НХЛаўскія форвард Міхаіл Грабоўскі, які днямі заняў пасаду асістэнта трэнера менскага "Дынама", у размове з журналістам "Прессбола" Сяргеем Шчурко распавёў аб адным інцыдэнце, праз які яму давялося пакінуць «Манрэаль».

- Мне здаецца, акурат ты заўсёды быў правільным хакеістам.

- Ну калі б я быў вельмі ўжо правільным, то ў НХЛ ніколі не гуляў бы. У кожнага свае патрабаванні. А ў нас, хакеістаў, іх пік прыпадае на лета. Іншая справа, што прафесіяналы заўсёды ведаюць меру. Ведаюць, дзе можна і дзе нельга.

- Самая файная разынка?

- У Манрэалі. Мне не давалі гуляць у асноўным складзе, і я надумаў паехаць у фарм-клуб. Узяў білет на самалёт і паляцеў у іншы горад. Хлопцы прыйшлі ў раздзявальню, а Грабоўскага няма. Ён паляцеў у "фарм". Усе аслупянелі - а што, так хіба можна?

Гэтая дурная гісторыя здарылася ў маладосці, і яна перамяніла маё жыццё. Калі б я не быў такім упартым, можа, адыграў бы шмат гадоў у "Манрэалі". А так патрапіў у "Таронта". Пазнаёміўся з жонкай. Потым пераехаў у Нью-Ёрк... І маё жыццё склалася так, як склалася.

- Цікава, што табе сказалі ў фарм-клубе?

- А я не даехаў туды. Прыйшлося адправіцца да агента ў Каліфорнію. Акурат на наступны дзень "Манрэаль" гуляў у Лос-Анджэлесе. Генеральны мэнэджар угаварыў мяне вярнуцца ў раздзявальню.

Мне было сорамна размаўляць з Саку Койву, які адыграў трынаццаць сезонаў за "Манрэаль". Я, вядома, дапусціў памылку. Але потым, аналізуючы сітуацыю, зразумеў, што мой учынак не быў такім ужо спантанным. У тым сезоне ў "Манрэалі" не адчувалася адзіны. Кожны быў сам за сябе. Таму, напэўна, я нават не стаў казаць аб сваім ад'ездзе нікому з аднаклубнікаў.

Хоць, з іншага боку, калі б там быў моцны калектыў, я б нікуды і не тузануўся. Гэта ўсё школа жыцця, праз якую таксама трэба было прайсці.

Апошнія навіны