BE RU EN

Расейскі апазіцыянер Леанід Волкаў выйшаў на волю

  • 18.06.2019, 10:08

Прыхільнік Навальнага адбыў 28 дзён арышту за акцыю супраць пенсійнай рэформы.

Прыхільнік палітыка Аляксея Навальнага Леанід Волкаў выйшаў на волю пасля 28 дзён адміністрацыйнага арышту. Пра гэта ён паведаміў у твітары, паведамляе «Новая газета».

Воўкаў падзякаваў тым, хто яго падтрымліваў, і сказаў, што да канца тыдня адкажа на лісты і паведамленні, якія прыйшлі яму за час арышту.

Нагадаем, прыхільніка Навальнага арыштавалі 10 чэрвеня за акцыю супраць пенсійнай рэформы ў Пецярбургу, якая прайшла 9 верасня мінулага года. Напярэдадні Масгарсуд скараціў тэрмін арышту Волкаву з 15 да васьмі дзён. Да гэтага ён адбыў 20 дзён адміністрацыйнага арышту за паўторнае парушэнне правілаў арганізацыі аналагічнай акцыі ў Маскве.

Апошнія навіны