BE RU EN

У аўторак у Беларусі будзе да +29

  • 17.06.2019, 19:30

На паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

18 чэрвеня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі на паўночным усходзе краіны месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўночна-заходні слабы, пры навальніцах парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 11-17 вышэй за нуль, на паўднёвым усходзе прагназуецца 18-19 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +23... +29.

Апошнія навіны