BE RU EN

Reuters: Экс-прэзідэнт Егіпта Мурсі памёр у зале суда

  • 17.06.2019, 19:20

Апошнія гады ён знаходзіўся пад арыштам.

Пра смерць Мурсі са спасылкай на дзяржаўную тэлевізію Егіпта паведамляе агенцтва Reuters.

Агенцтва паказвае, што экс-прэзідэнт Егіпта сканаў падчас судовага пасяджэння.

Выданне Masrawy са спасылкай на тэлеканал Extra News таксама паведамляе, што Мурсі памёр у будынку суда.

У судзе разглядалася справа аб шпіянажы на карысць Катара, паводле якой былы прэзідэнт праходзіў галоўным абвінавачаным.

Махамед Мурсі быў прэзідэнтам Егіпта з 2012 да 2013 год. Яго зрынулі ў выніку вайсковага перавароту.

Апошнія навіны