BE RU EN

Зяленскі ў Парыжы праводзіць перамовы з Макронам

  • 17.06.2019, 17:23

Прэзідэнт Украіны прыбыў у Елісейскі палац, дзе яго сустрэлі з вайсковымі ўшанаваннямі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў Парыжы праводзіць сустрэчу з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда».

Зяленскі прыбыў у Елісейскі палац, дзе яго сустрэлі з вайсковымі ўшанаваннямі. На 17:30 запланаваная супольная прэс-канферэнцыя прэзідэнтаў.

Сёння Зяленскі наведаў найбуйнейшы ў свеце кампус стартапаў «Station F», адкрыты ў Парыжы ў чэрвені 2017 года.

Чакаецца, што Зяленскі таксама наведае Сенат Францыі і сустрэнецца з прадстаўнікамі французскага бізнэсу, а ўвечары вылеціць у Нямеччыну для сустрэчы з канцлеркай Ангелай Мэркель, запланаванай на 18 чэрвеня.

Апошнія навіны