BE RU EN

Дзвюм актывісткам Pussy Riot забаранілі ўезд у Беларусь

  • 17.06.2019, 11:52

Дзяўчаты ляцелі ў Кіеў з перасадкай у Менску.

Дзвюм удзельніцам Pussy Riot Вользе Курачэвай і Вераніцы Нікульшынай забаранілі ўезд у Беларусь на год. Пра гэта «Медыязоне» распавёў удзельнік Pussy Riot Пётр Вярзілаў.

Як удакладніў Вярзілаў, дзяўчаты ляцелі ў Кіеў з перасадкай у Менску. Там удзельніцам Pussy Riot паведамілі, што ім забаронены ўезд у Беларусь да траўня 2020 года. Курачава ўдакладніла ў сваім твітэры, што, нягледзячы на забарону, іх пусцілі на рэйс у Кіеў, дзе яны паспяхова прайшлі сумоўе і перасеклі мяжу.

Апошнія навіны