Паваленыя дрэвы, падтопленыя вуліцы: непагадзь прайшлася па Берасцейскай вобласці
- 17.06.2019, 10:59
Стыхія разгулялася ў нядзелю ў розных рэгіёнах вобласці.
Берасцю пашанцавала, а вось у Ляхавіцкім раёне моцны вецер паваліў на праезную частку дрэвы. Людзям давялося ўручную расчышчаць сабе праезд на трасе, піша «Брестская газета».
Такая ж сітуацыя была і Івацэвіцкім раёне. На праезную частку ўпала дрэва ў в. Азярцо.
У Століне моцны лівень, які прайшоў учора, падтапіў вуліцы.
А жыхароў Бярозы і Драгічынскага раёна непагадзь здзівіла вялікім градам. Сняжана з Бярозы ў «Вконтакте» напісала: «Агароду няма. Чакалі дажджу». «Вы не паверыце - непрытомны стан ад убачанага - усё вакол ляжыць проста закапана ў бруд ... Абрыкосы і грушы там жа», - паскардзілася яна.
У Пінску прайшоў невялікі дождж і грымела. У Берасці ў нядзелю ападкаў не было.