BE RU EN

Джон Болтан: Мадура купіў пастаянную падтрымку РФ за $209 мільёнаў

  • 16.06.2019, 19:56

У гэты ж час сотні тысяч венесуэльцаў галадаюць.

Дарадца прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джон Болтан абвінаваціў венесуэльскі рэжым Нікаласа Мадура ў куплі пастаяннай падтрымкі Масквы.

Пра гэта Болтан напісаў у Twitter, піша «Новое время».

«Мадура цалкам неэфектыўна распарадзіўся рэсурсамі Венесуэлы. У траўні, калі сотні тысяч венесуэльцаў галадалі, Мадура заплаціў Расеі $209 млн за абаронны кантракт, каб купіць яе пастаянную падтрымку», - напісаў дарадца.

«Венесуэльцы хочуць сапраўднага дэмакратычнага кіраўніцтва, а не рэпрэсій», - дадаў Болтан.

Дэталі кантракта і крыніца гэтай інфармацыі ён не раскрыў.

Апошнія навіны