Мечыслаў Грыб: У міліцыі ёсць і карупцыя, і парушэнні закона
- 16.06.2019, 19:47
МУС мае тыя ж заганы, што і сама ўлада.
Пра гэта «Радыё Свабода» заявіў Мечыслаў Грыб, старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1994-1996 гадах, начальнік Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама ў 1980-х гадах, каментуючы тое, як у Беларусі міліцыянты фальсіфікуюць справы:
- Міліцыя - гэта сілавы орган дзяржавы, і міліцыя будзе такая ж, як і ўлада. Калі мы гаворым пра Беларусь, то ў міліцыі будзе і карупцыя, і парушэнні закона, бо гэта ёсць і ў самой дзяржаве. Калі на траціну павялічылася колькасць затрыманых у карупцыйных злачынствах, гэта адаб'ецца і на супрацоўніках міліцыі. У гэтай дзяржаве міліцыя іншай быць не можа. Я ўпэўнены.
А «палачная сістэма» - гэта небяспечная справа, якая цягнецца з савецкіх часоў. Шмат хто супраць гэтага выступалі. Я выступаў. Таму што многія разумеюць, што ад гэтай практыкі трэба адмаўляцца. Планавы падыход у міліцыі правакуе нездаровыя рэчы.