Апытанне: Джонсан наймацнейшы прэтэндэнт на пасаду прэм'ера Брытаніі
- 16.06.2019, 15:57
Экс-міністра замежных спраў Вялікай Брытаніі падтрымліваюць 47% апытаных брытанцаў.
Экс-міністра замежных спраў Вялікай Брытаніі Борыса Джонсана ўважаюць за наймацнейшага з кандыдатаў на пасаду лідара Кансерватыўнай партыі і кіраўніка ўрада пасля адстаўкі Тэрэзы Мэй. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на вынікі апытання, апублікаваныя выданнем The Sunday Times.
Так, паводле звестак апытання сацыялагічнай службы YouGov, прынамсі, 47% рэспандэнтаў мяркуюць, што Джонсан зможа забяспечыць перамогу кансерватараў над лейбарыстамі і Партыяй Brexit на парламенцкіх выбарах. З такой ацэнкай не пагадзіліся ўсяго 22% апытаных.
Акрамя таго, 30% удзельнікаў апытання, праведзенага службай OnePoll, мяркуюць, што Джонсан мае найбольшыя шанцы для заканчэння працэсу выхаду Брытаніі з Еўразвязу. Іншыя кандыдаты на пасаду прэм'ера і лідара кансерватараў не набралі падтрымкі больш чым 7% рэспандэнтаў.
Нагадаем, у першым туры галасавання за новага лідара Кансерватыўнай партыі і прэм'ер-міністра Брытаніі перамог экс-кіраўнік МЗС Борыс Джонсан. Ён атрымаў 114 галасоў - больш за трэць ад агульнай колькасці сяброў партыі ў палаце абшчын.
Тэрэза Мэй афіцыйна пакідае пасаду лідара Кансерватыўнай партыі, аднак застанецца на пасадзе прэм'ера датуль, пакуль партыя не абярэ яго пераемніка.