Аргенціна і Уругвай цалкам абясточаныя
- 16.06.2019, 15:04
Адключэнне электрычнасці адбылося таксама ў некаторых раёнах Бразіліі і Парагвая.
У нядзелю, 16 чэрвеня, ва ўсёй Аргенціне і Уругваі адбылося масавае адключэнне электраэнэргіі, паведамляе nv.ua.
Паводле паведамлення энэргакампаніі Edesur, Аргенціна і Уругвай засталіся без электрычнасці праз збой у сістэме электразабеспячэння.
Адключэнне электраэнэргіі закранула прынамсі 48 млн жыхароў.
BBC паведамляе, што адключэнне электрычнасці адбылося таксама ў некаторых раёнах Бразіліі і Парагвая.
Аргенцінскія СМІ паведамілі, што масавы блэкаўт адбыўся пасля 07:00 паводле мясцовага часу, у выніку чаго быў спынены рух цягнікоў.