BE RU EN

Пяць краін ЕЗ рыхтуюць санкцыі супраць Мадуры

  • 16.06.2019, 11:30

Пасля ўзгаднення, абмежавальныя захады прапануюць Еўрапейскай Радзе

Шэраг еўрапейскіх краін прыступілі да разгляду пытання аб санкцыях супраць адхіленага ад улады дыктатара Венесуэлы Нікаласа Мадуры і некаторых іншых чыноўнікаў. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на пяць крыніц - дыпламатаў і венесуэльскую апазіцыю (пераклад - liga.net).

Са звестак агенцтва, у абмеркаванні пытання аб увядзенні фінансавых абмежаванняў і забароны на ўезд прымаюць удзел Вялікабрытанія, Францыя, Нямеччына, Гішпанія і Нідэрланды.

13 чэрвеня ў МЗС Венесуэлы паведамілі, што Мадура збіраецца ехаць у Расею, каб укласці з яе кіраўніком Уладзімірам Пуціным шэраг пагадненняў.

Са звестак дзяржаўнага сакратара ЗША Майка Пампэя, адхілены венесуэльскі дыктатар збіраўся збегчы, аднак Расея ўгаварыла яго застацца. 5 траўня Мадура заклікаў тых вайскоўцаў, якія яшчэ застаюцца на яго баку, рыхтавацца да магчымага ўварвання войскаў ЗША.

Апошнія навіны