BE RU EN

На Гомельшчыне за дзень патанулі чатыры чалавекі

  • 15.06.2019, 21:16

Пераважная колькасць няшчасных выпадкаў звязаная з парушэннямі правілаў бяспечных паводзін на вадзе.

На Гомельшчыне за адзін дзень патанулі 4 чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МНС, першае здарэнне адбылося ў абед 14 чэрвеня на Дняпры ў Рэчыцы - там патануў мужчына 1988 года нараджэння. Увечары таго ж дня на рацэ Сож ля аграгарадка Вясёлка ў Веткаўскім раёне патануў яшчэ адзін мужчына.

Трэці выпадак адбыўся на Прыпяці ў Мазыры - загінуў 18-гадовы хлопец. А на Сожы каля Чачэрска патануў 29-гадовы мужчына, чыё цела ўсё яшчэ шукаюць вадалазы.

Ратавальнікі адзначаюць, што пераважная большасць смерцяў на вадзе адбываецца з людзьмі ў стане алкагольнага ап'янення. Таксама часцей за ўсё гінуць тыя, хто купаўся ў недазволеных месцах.

Апошнія навіны