BE RU EN

Украінскія футбалісты сталі чэмпіёнамі свету

  • 15.06.2019, 21:02

Каманда Украіны (U-20) у фінале перамагла аднагодкаў з Паўднёвай Карэі - 3:1.

Каманда Украіны (U-20) перамагла ў моладзевым чэмпіянаце свету-2019, які закончыўся ў Польшчы. У фінальным матчы ўкраінцы атрымалі валявую перамогу над аднагодкамі з Паўднёвай Карэі - 3:1, піша pressball.by.

Дубль аформіў форвард кіеўскага "Дынама" Уладзіслаў Супраг. Каманда Украіны ўпершыню перамагла на моладзевым планетарным форуме.

Украіна (U-20) - Паўднёвая Карэя (U-20) - 3:1

Галы: 0:1 - Лі Канджын (5, з пенальці). 1:1 - Супрага (43). 2:1 - Супрага (53). 3:1 – Цытаішвілі (89).

Раней бронзу чэмпіянату свету здабыла каманда Эквадора, якая падолела італьянцаў.

Апошнія навіны