BE RU EN

Партыя алігарха Плахатнюка ў Малдове капітулявала пасля 15-хвіліннай сустрэчы з паслом ЗША

  • 15.06.2019, 21:01

Пасля сустрэчы Плахатнюк пагадзіўся разблакаваць урад Малдовы.

Дэмакратычная партыя Малдовы алігарха Улада Плахатнюка абвясціла аб разблакаванні урадавых будынкаў пасля таго, як амбасадар ЗША ў Малдове Дэрэк Хоган наведаў 14 чэрвеня офіс партыі, дзе сустрэўся з кіраўніцтвам партыі, у тым ліку з Плахатнюком, піша nn.by.

Ён знаходзіўся там 15 хвілін, пасля чаго з'ехаў. У выніку дэмакраты пагадзіліся разблакаваць урад.

Акрамя таго, у парламент вернуцца дэпутаты-дэмакраты, якія не з'яўляліся там з 8 чэрвеня.

Апошнія навіны