BE RU EN

Крэдытны рэйтынг Турцыі зніжаны да «смеццевага»

  • 15.06.2019, 20:02

Такое падзенне значэнняў абумоўлена рызыкай пагаршэння замежных гандлёвых сувязяў Турцыі.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's знізіла крэдытны рэйтынг Турцыі на ўзровень - з Ва3 да В1. Пра гэта, спасылаючыся на новы аналіз агенцтва, піша DW у суботу, 15 чэрвеня.

Цяпер каштоўныя паперы Турцыі апынуліся на смеццевым узроўні. Аналітыкі агенцтва пакінулі прагноз для Турцыі негатыўным.

Такое падзенне значэнняў абумоўлена рызыкай пагаршэння замежных гандлёвых сувязяў Турцыі. Да таго ж у Moody's не вераць, што надалей краіна будзе здольная выплачваць пазыкі і падтрымліваць эканамічны рост.

У першым квартале 2019 года ВУП краіны ўпаў на 2,6% у параўнанні з леташнім паказчыкам. Другое паўгоддзе 2018 года таксама ахарактарызаванае эканамічным спадам. З 2017 году турэцкая ліра страціла 36% кошту ў дачыненні да даляра ЗША і еўра.

Апошнія навіны