BE RU EN

Канстытуцыйны суд Малдовы скасаваў пастанову аб роспуску парламента

  • 15.06.2019, 18:19

Учора стары ўрад Паўла Філіпа поўным складам пайшоў у адстаўку.

Канстытуцыйны суд Малдовы скасаваў пастанову аб нелегітымнасці дзеянняў парламента, якія прывялі да палітычнага крызісу ў Малдове.

Пра гэта паведамляе nv.ua са спасылкай на Ziarul de Gardă.

Суд ануляваў свае пастановы пасля таго, як Дэмакратычная партыя Малдовы абвясціла аб выхадзе ў апазіцыю, а прэзідэнт Ігар Дадон звярнуўся да суддзяў з просьбай перагледзець прынятыя імі пастановы.

Нагадаем, што ўвечары 14 чэрвеня ў Малдове стары ўрад Паўла Філіпа ў поўным складзе пайшоў у адстаўку.

Да нядаўняга часу ў краіне дзейнічалі два ўрады - новы ўрад на чале з прэм'еркай Маяй Санду і стары ўрад Паўла Філіпа, які меў падтрымку Канстытуцыйнага суда.

Легітымнасць новага ўрада Малдовы прызналі ЗША, ЕЗ, а таксама РФ. Прэзідэнт Ігар Дадон выказаўся ў падтрымку ўрада Санду.

Апошнія навіны