BE RU EN

У ААН прагназуюць падваенне колькасці людзей сталага веку

  • 15.06.2019, 17:47

Колькасць людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых цягам 35 гадоў павялічыцца з 900 млн да двух мільярдаў.

Колькасць людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых павялічыцца з 900 млн чалавек у 2015 годзе прыкладна да двух мільярдаў чалавек у 2050 годзе. Такія звесткі прыводзяць у ААН з нагоды Сусветнага дня распаўсюду інфармацыі аб злоўжываннях у дачыненні да людзей сталага веку, які адзначаецца ў суботу, 15 чэрвеня, піша korrespondent.net.

Паводле звестак ААН, прыкладна кожны шосты паджылы чалавек у свеце зазнае дрэннае абыходжанне. Насельніцтва планеты старэе, а значыць, праблема будзе набываць усё большы маштаб.

«Глабальная колькасць людзей ва ўзросце 60 гадоў і старэйшых павялічыцца з 900 млн чалавек у 2015 годзе прыкладна да 2 мільярдаў чалавек у 2050 годзе», - адзначылі ў ААН.

Пры гэтым жорсткае абыходжанне, як паказваюць экспэрты, часта прыводзіць да сур'ёзных фізічных траўмаў і доўгатэрміновых псіхалагічных наступстваў. Гаворка ідзе аб глабальнай сацыяльнай праблеме, якая тычыцца мільёнаў жыхароў планеты і заслугоўвае ўвагі міжнароднай супольнасці.

Апошнія навіны