BE RU EN

Зяленскі: Найбліжэйшым часам будуць інвестыцыйныя ўліванні ў інфраструктуру Данбаса

  • 15.06.2019, 16:10

Прэзідэнт Украіны заявіў, што абмяркоўвае фундаванні ў Данбас з усімі замежнымі інвестарамі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас рабочай паездкі ў Марыупаль Данецкай вобласці наведаў мультыхаб Spalah, дзе заявіў пра важнасць развіцця інфраструктуры Данбаса, паведаміла 15 чэрвеня прэс-служба прэзідэнта Украіны.

«Найбліжэйшым часам будуць інвестыцыйныя ўліванні ў інфраструктуру Данбаса. Я размаўляю пра гэта з усімі замежнымі інвестарамі», - заявіў прэзідэнт Украіны.

12 чэрвеня Зяленскі заявіў кіраўніку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, што арганізацыя застаецца найбуйнейшым інстытуцыянальным інвестарам Украіны. Ён дадаў, што Украіна цэніць супрацоўніцтва з міжнароднымі партнёрамі, сярод якіх ЕБРР, Сусветны банк і Міжнародны валютны фонд.

Апошнія навіны