BE RU EN

У Беларусі самы павольны мабільны інтэрнэт у Еўропе

  • 14.06.2019, 17:55

У сем разоў павольнейшы, чым у Карэі.

У Беларусі самы павольны 4G у Еўропе. Сярэдняя хуткасць выходнага трафіку - 4,3 Мбіт/с, паведамляе Dev.by.

Аналітычная кампанія OpenSignal правяла даследаванне мабільных сетак у розных краінах свету за студзень-сакавік 2019 года. Выявілася, што хуткасць загрузкі звестак у розных краінах свету вар'юецца ад больш за 50 да менш чым 2 Мбіт/с. Самы хуткасны 4G у Паўднёвай Карэі - 52,4 Мбіт/с. Агулам у свеце гэты параметр 17,6 Мбіт/с.

Беларусь з вынікам 7,7 Мбіт/с размясцілася паміж Дамініканскай Рэспублікай і Панамай. Гэта найгоршае значэнне сярод даследаваных краін Еўропы. У Расеі і Украіне паказчыкі ледзь вышэйшыя - 12 Мбіт/с і 11,2 Мбіт/с адпаведна.

Апошнія навіны