BE RU EN

Кіраўнік Цэнтральнага банка РФ: Мы вядзем перамовы з Беларуссю пра адзіную валюту

  • 14.06.2019, 16:28

Эльвіра Набіуліна распавяла, на якой стадыі знаходзяцца перамовы.

Перамовы РФ і Беларусі аб пераходзе на адзіную валюту вядуцца, але яны яшчэ на пачатковай стадыі, заявіла кіраўніца ЦБ РФ Эльвіра Набіуліна на прэс-канферэнцыі, паведамляе РІА «Новости».

«Што да перамоў з Беларуссю, яны сапраўды вядуцца, але на вельмі пачатковай стадыі. Я нагадаю, што ў нас у «саюзнай дамове» гаворка ішла пра магчымы пераход і да адзінай валюты», - распавяла яна.

«Але яшчэ раз, мы яшчэ на пачатковай стадыі абмеркаванняў, і вядома пакуль гаворка не ідзе пра тое, каб распаўсюджваць гэта на іншыя краіны», - дадала яна.

Апошнія навіны