BE RU EN

WSJ: Сёння Пуцін не ў стане дасягнуць ніводнай са сваіх мэтаў

  • 14.06.2019, 15:44

Не варта рабіць за кіраўніка РФ ягоную працу.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін марыць аб тым, каб Злучаныя Штаты на ўласную волю аслабілі адно са звёнаў нашай ядзернай трыяды - субмарыны. Размяшчэнне на іх ядзерных зарадаў паніжанай магутнасці прывядзе да паслаблення амерыканскага падводнага флоту, піша ў артыкуле для The Wall Street Journal Джым Купер (Jim Cooper), дэмакрат, чалец Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ад штата Тэнэсі (пераклад - inosmi.ru).

Сэнс сённяшніх спрэчак з нагоды ядзернай зброі паніжанай магутнасці палягае ў захаванні нашай здольнасці абараняць нашы ядзерныя субмарыны, найбольш каштоўны складнік нашай ядзернай трыяды, якая валодае самай высокай выжывальнасцю. Рэспубліканец Майк Tэрнер (Mike Turner) у каментары «Небяспечны план у абмежаванні амерыканскіх ядзерных зарадаў» (A Dangerous Plan to Limit US Nukes; «Уол-стрыт джорнэл», 7 чэрвеня) зручным для сябе чынам абыходзіць пытанне аб тым, што Злучаныя Штаты ўжо маюць шматлікія сотні ядзерных зарадаў малой магутнасці, - сотні з іх разгорнутыя для выкарыстання Вайскова-паветранымі сіламі ЗША. Пытанне ў тым, ці варта ўпершыню разгарнуць некаторую дадатковую іх колькасць на субмарынах Вайскова-марскіх сіл ЗША.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін марыць аб тым, каб Злучаныя Штаты з уласнай волі аслабілі адно са звёнаў нашай ядзернай трыяды - субмарыны. Разгортванне ядзерных зарадаў паніжанай магутнасці аслабіць нашы субмарыны ў двух кірунках: 1) за кошт выкарыстання пускавых шахтаў для менш эфектыўных, менш дакладных ракет і 2) такім чынам будуць падстаўленыя пад контрудар нашы бясцэнныя субмарыны. Сёння Пуцін не ў стане дасягнуць ніводнай з гэтых мэтаў, але абедзве яны стануць магчымымі, калі Кангрэс зробіць гэта для яго.

Дэбаты з нагоды зарадаў паніжанай магутнасці звычайна адбываюцца паміж тымі людзьмі, якія хочуць мець больш такога кшталту ўзбраенняў або наогул не мець. Але сёлета прадмет гэтых спрэчак іншы. Кангрэс у апошнія некалькі гадоў прагаласаваў на дзвюхпартыйнай аснове за стварэнне ядзерных зарадаў паніжанай магутнасці для субмарын. Злучаным Штатам выгадна мець шмат варыянтаў перад тварам расейскай рыторыкі аб «эскалацыйным дамінаванні», а таксама прымушаць нашых патэнцыйных праціўнікаў гадаць з нагоды наяўных у нашым распараджэнні магчымасцяў. Але адна справа мець на руках зброю, а іншая - выхваляцца ёй. Напраўду разгортванне боезарадаў паніжанай магутнасці на субмарынах азначае выбар на карысць сімвалічнай гнуткасці ў агнявой моцы на шкоду выжывальнасці нашага флоту.

Захаванне ключавога звяна нашай трыяды - справа значна больш важная.

Апошнія навіны