BE RU EN

У Гарадзенскім раёне скончыла жыццё самагубствам парадзіха

  • 14.06.2019, 10:29

Напярэдадні жанчына без ускладненняў нарадзіла здаровае дзіця.

Уночы 14 чэрвеня ў Гарадзенскім абласным перынатальным цэнтры ўчыніла суіцыд жанчына. Пра гэта паведамляе «Гродненская правда».

- Напярэдадні жанчына без ускладненняў нарадзіла здаровае немаўля. Яе паводзіны не выклікала хвалявання, - распавёў галоўны лекар абласнога перынатальнага цэнтра Уладзімір Звярко.

Жанчыне, якая ўчыніла суіцыд, было 27 гадоў, яна жыхарка Гародні.

Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта, установа праводзіць праверку паводле факту смерці ў Гарадзенскім абласным перынатальным цэнтры 27-гадовай жанчыны-парадзіхі. Для выяўлення прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспэртыза. Прымаюцца патрэбныя захады для ўстанаўлення ўсіх абставіны здарэння.

Для правядзення службовага расследавання створаная камісія з прыцягненнем спецыялістаў Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Апошнія навіны