BE RU EN

Вяргейчык: Хочам, каб галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Беларусі зноў быў айчынны спецыяліст

  • 13.06.2019, 19:25

Першы намеснік старшыні БФФ распавёў, як праходзіць пошук кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды.

Першы намеснік старшыні БФФ Юрый Вяргейчык у інтэрв'ю «Прессболу» распавёў, як праходзіць пошук кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Беларусі пасля адстаўкі Ігара Крывушэнкі.

- Каго разглядаеце асноўнымі кандыдатамі на пасаду галоўнага трэнера?

- Іх некалькі. І працэс, зразумела, яшчэ ідзе. Але хочам, каб гэта зноў быў айчынны спецыяліст, які надоўга не адрываўся ад беларускага футбола. У ідэале - стала жыў у нашай краіне і сачыў за гульцамі, то бок адчуваў усё знутры. Агучым адно або два прозвішчы на хуткім пасяджэнні выканкаму ў трэцяй дэкадзе чэрвеня. А далей яму вырашаць, зацвердзіць ці не. У любым выпадку галоўнымі бачым наступныя аператыўныя задачы: амаладзіць каманду - і пры гэтым выбудаваць яе гульню з улікам нашых мэтаў у найбліжэйшай будучыні.

Апошнія навіны