BE RU EN

Заўтра ў Беларусі будзе да +34

  • 13.06.2019, 18:33

Праз спякоту аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Спякота да 34 градусаў і ў асноўным без ападкаў будзе ў Беларусі 14 чэрвеня, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы будзе пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер прагназуецца няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 16-22 градусы. Удзень будзе 28-33 градусы, месцамі на поўдні да 34. Праз спякоту аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны