BE RU EN

Фільм-сенсацыю Канскага кінафестывалю паводле кнігі Алексіевіч пакажуць у Менску

  • 13.06.2019, 18:18

На стварэнне стужкі Кантаміра Балагава натхніла кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча».

У кінапракат у Менску выходзіць фільм «Дылды» рэжысёра Кантаміра Балагова, піша tut.by. Стужка атрымала прыз за найлепшую рэжысуру ў конкурсе «Асаблівы погляд» на Канскім міжнародным кінафестывалі.

Фільм распавядае пра жыццё двух маладых дзяўчат, якія вярнуліся з фронту ў пасляваенны Ленінград у канцы 1945 года.

Кантамір Балагаў - 27-гадовы расейскі рэжысёр, вучань Аляксандра Сакурава. Стужка «Дылды» - другі яго поўнаметражны фільм. На 72-м Канскім кінафестывалі (праграма «Асаблівы погляд») ён быў адзначаны адразу дзвюма ўзнагародамі - прызам за рэжысуру і прызам ФІПРЭССІ міжнароднай федэрацыі кінапрэсы з фармулёўкай «За неверагодную эстэтыку кінамовы і ўнікальную гісторыю пра пасляваенную траўму».

Рэжысёр кажа, што на стварэнне стужкі яго натхніла кніга Святланы Алексіевіч «У вайны не жаночае аблічча».

Галоўныя ролі ў фільме выканалі Вікторыя Мірашнічэнка і Васіліса Пералыгіна.

Апошнія навіны