BE RU EN

«Камуністы Расеі» запатрабавалі забараніць серыял «Чарнобыль»

  • 13.06.2019, 15:58

На іх думку, серыял HBO «дэманізуе савецкую ўладу».

Партыя «Камуністы Расіі» звярнулася ў Раскамнагляд з патрабаваннем абмежаваць доступ да амерыканскага серыялу «Чарнобыль» на ўсіх трэкерах і рэсурсах, паведамляе «Радыё Свабода».

У заяве партыі гаворыцца, што «ў серыяле «Чарнобыль» сапраўдная трагедыя стала аб'ектам ідэалагічнай маніпуляцыі з боку тэлеканала HBO» і што фільм «уяўляе сабой ідэалагічную прыладу, закліканую зганьбаваць і дэманізаваць вобраз і савецкай улады, і савецкіх людзей».

Акрамя таго, прадстаўнікі партыі адправілі заяву ў МУС з просьбай распачаць крымінальную справу аб публічным паклёпе «ў дачыненні да рэжысёра, сцэнарыста і выканаўчага прадусара серыяла».

Пры гэтым «Камуністы Расіі» прызналі, што «храналогія падзей серыяла і ключавыя яго моманты ў большасці сваёй адпавядаюць рэальнасці».

Апошнія навіны