BE RU EN

«Баста»: Наіўныя людзі гэтыя «ярмошыны» і «мясніковічы»

  • 13.06.2019, 14:13

Жыхары ўтульных віл і палацаў наўрад ці паспеюць скарыстацца новым законам.

Давялі ўсё ж Ярмошыну, тыдзень валяр'янку, кажуць, піла. Потым пажалілася гаспадару на журналістаў і блогераў, якія выставілі яе церамок у Драздах на ўсеагульны агляд. Андроіды-палатачнікі сёння аператыўна прынялі закон, які забараняе выкладваць фота катэджаў чыноўнікаў. Засакрэцяць і астатнія іх «персанальныя звесткі», піша Telegram-канал «Баста!».

Наіўныя хлопцы гэтыя «ярмошыны» і «мясніковічы». Зноў з люстэркам ваююць. Няўжо яны думаюць, што мільёны беларусаў цяпер аслепнуць, будуць сарамліва апускаць вочы, калі пабачаць выстаўленую напаказ раскошу, у якой жывуць набліжаныя дыктатара? Ці не змогуць палічыць, колькі сотняў гадоў ім трэба працаваць, каб пабудаваць хоць бы нешта падобнае на дамы ў Драздах?

Хоць не будзем выключаць, што найбліжэйшым часам нас пацешаць яшчэ адным законам - аб забароне глядзець на жыллё і аўтамабілі чыноўнікаў, напрыклад.

Радуе, што скарыстацца новымі законамі жыхары ўтульных віл і палацаў наўрад ці паспеюць, іх час - на зыходзе.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Апошнія навіны