BE RU EN

«Сэнт-Луіс» упершыню ў гісторыі стаў уладальнікам Кубка Стэнлі

  • 13.06.2019, 13:32

У фінале НХЛ яны падолелі «Бостан Бруінз».

Хакейны клуб «Сэнт-Луіс Блюз» падолеў «Бостан Бруіз» з лікам 4:1 на сёмым матчы серыі фіналу Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) і ўпершыню ў сваёй гісторыі здабыў Кубак Стэнлі, паведамляе «Прессбол».

Фінальная серыя скончылася з агульным лікам 4-3 на карысць «Сэнт-Луіса».

Клуб «Сэнт-Луіс Блюз» быў заснаваны ў 1967 годзе. Уладальнікам Кубка Стэнлі ён стаў упершыню за сваю 52-гадовую гісторыю.

«Бостан Бруінз» - «Сэнт-Луіс Блюз» - 1:4

Апошнія навіны