BE RU EN

Праваабаронцы: Пасля маршу ў Маскве шпіталізаваны падлетак

  • 13.06.2019, 11:57

Расейская паліцыя збіла падлетка 2001 года нараджэння.

У Маскве падлетка 2001 года нараджэння, які быў затрыманы на мітынгу ў падтрымку журналіста Івана Галунова 12 чэрвеня, шпіталізавалі з аддзела паліцыі Аляксееўскага раёна. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Грамадскай назіральнай камісіі сталіцы Іван Мельнікаў у каментары "Інтэрфаксу".

Паводле ягоных слоў, сведкі паведамілі, што падлетка збівалі, калі ён ляжаў на падлозе, каб адабраць у яго фотакамеру. Пазней яго павезлі з аддзела ў аўтамабілі хуткай дапамогі з рознымі траўмамі, у тым ліку твару.

Камісія перадала гэтую інфармацыю пракурору горада Масквы, у апарат упаўнаважанага аб правах дзіцяці і чальцам Рады правоў чалавека.

Таксама праваабаронцы выявілі чатырох непаўналетніх, затрыманых на мітынгу ў падтрымку Галунова, у аддзяленні паліцыі Таганскага раёну.

Апошнія навіны