BE RU EN

Рауль у Менску: Беларусь - прыгожая краіна, добрыя людзі

  • 13.06.2019, 9:47

Зорка гішпанскага футбола наведаў сталіцу нашай краіны.

На канферэнцыі УЕФА аб пытаннях развіцця масавага футбола яе асноўны госць, легенда мадрыдскага "Рэала" і каманды Гішпаніі Рауль Гансалес расказаў пра свае ўражанні пра Менск, Беларусі і матчы з БАТЭ, піша "Прессбол".

- Я вельмі рады зноўку пабываць у Менску. Прыемна прыязджаць у Беларусь - прыгожая краіна, добрыя людзі. Праўда, не паспеў асабліва нічога паглядзець. Затое шчаслівы наведаць канферэнцыю. Гэта вельмі важная праца, звязаная з развіццём дзіцячага футбола.

- Вы гулялі супраць БАТЭ ў Менску ў 2008 годзе. Можа быць, памятаеце гэты матч?

- Было вельмі холадна... Так. Я, на жаль, не памятаю, калі дакладна гэта было, але гульню ў Менску памятаю. Было сапраўды жудасна холадна, але нас сагравала атмасфера на стадыёне - людзі нават у такое надвор'е прыйшлі падтрымліваць сваю каманду і глядзець футбол. Гэта вельмі прыемныя ўспаміны. І мне прыемна сюды вярнуцца.

Апошнія навіны