BE RU EN

Telegram паведаміў аб хакерскай атацы на мэсэнджар

  • 12.06.2019, 17:14

Гэта можа прывесці да праблем з падключэннем у карыстальнікаў.

Мэсэнджар Telegram сутыкнуўся з хакерскай атакай, гэта можа прывесці да праблем з падключэннем у карыстальнікаў. Аб гэтым паведамляецца ў афіцыйным твітэры кампаніі, паведамляе «Радыё Свабода».

Зламыснікі атакавалі сэрверы кампаніі, спрабуючы перагрузіць іх (DDoS-атака). Гэта не павінна прывесці да выцеку асабістых звестак карыстальнікаў, нагадваюць у кампаніі.

Сайт DownDetector, які адсочвае збоі ў працы інтэрнэт-сэрвісаў, адзначае праблемы з Telegram у Бразіліі і ЗША. Напярэдадні праблемы адзначаліся ў Расеі і на Блізкім Усходзе.

Апошнія навіны