BE RU EN

Азаранка: Нават калі скончу заўтра, магу сказаць, што кар'ера атрымалася вельмі паспяховай

  • 12.06.2019, 17:11

Сёлета беларуская тэнісістка адзначае трыццацігоддзе.

Вядомая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка на прэс-канферэнцыі ў рамках майстар-класа ў Менску адзначыла, што ёй пакуль яшчэ рана падводзіць нават прамежкавыя вынікі кар'еры. Пра гэта піша pressball.by.

- Сёлета вы адзначаеце трыццацігоддзе...

- Ох, ужо пачынаецца?.. Але па мне не скажаш жа, так?

- Падвядзіце нейкія прамежкавыя вынікі кар'еры. Чаго важнага дасягнулі?

- Я не ацэньваю сваю кар'еру. Мне занадта рана аб гэтым думаць. У мяне ёсць яшчэ высокія мэты, якія пакуль не даюць падводзіць нават прамежкавыя вынікі. Але нават калі скончу заўтра, магу сказаць, што кар'ера атрымалася вельмі паспяховай. Зрэшты, ёсць матывацыя і мэты перад сабой, канцэнтруюся на тым, што адбываецца цяпер, і на будучыні, а не на мінулым.

Апошнія навіны