BE RU EN

Апошнія 20 гадоў міністрамі ўнутраных спраў станавіліся толькі тыя, хто нарадзіўся за межамі Беларусі

  • 12.06.2019, 10:46

Караеў - пяты кіраўнік МУС, які не з'яўляецца грамадзянінам Беларусі з нараджэння.

Міністрам унутраных спраў 11 чэрвеня быў прызначаны выхадзец Паўночнай Асеціі Юрый Караеў, піша nn.by.

«А беларуса не знайшлося?», «Няўжо няма кандыдатаў на гэтую пасаду з Беларусі?», «То з Украіны, то з Расеі. Што, беларуса нельга прызначаць на гэтую пасаду?» - прыкладна так гучаць тры самыя папулярныя каментары пад навіной аб прызначэнні новага кіраўніка МУС.

Караеў патрапіў служыць на тэрыторыю Беларусі яшчэ ў савецкі час.

Чаму ж тады ўзнікаюць пытанні?

Рэч ў тым, што Караеў - пяты запар кіраўнік самай магутнай сілавой структуры, які нарадзіўся за межамі Беларусі.

Можна лічыць гэта супадзеннем, але з 1999 года не было ніводнага міністра ўнутраных спраў, месцам нараджэння якога б у пашпарце была паказаная Беларусь.

Юрый Сівакоў (1999-2000) родам з расейскага Сахаліна. Вучыўся на Далёкім Усходзе. У Беларусь трапіў на службу, так і застаўся.

Уладзімір Навумаў (2000-2009) размаўляў з беларускім акцэнтам, але быў жыхаром Смаленскай вобласці.

Анатоль Куляшоў (2009-2012) хоць і вырас у Чашніцкім раёне, але нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняга Азербайджана.

Ігар Шуневіч (2012-2019) нарадзіўся і атрымаў адукацыю ў Луганскай вобласці Украіны.

Нарэшце, Юрый Караеў - ураджэнец Паўночнай Асеціі.

З юрыдычнага пункту гледжання месца нараджэння мае значэнне толькі ў адной сітуацыі: каб быць прэзідэнтам краіны, трэба быць грамадзянін Беларусі з нараджэння.

Апошнія навіны