BE RU EN

ВПС Брытаніі перахапілі два самалёты РФ каля Эстоніі

  • 11.06.2019, 18:10

Гэта ўжо шосты інцыдэнт з траўня гэтага года.

Расейскія вайскова-транспартныя самалёты АН-24 Антонаў ляцелі ў міжнароднай паветранай прасторы з поўдня недалёка ад Эстоніі

Знішчальнікі Typhoon Каралеўскіх вайскова-паветраных сіл Вялікабрытаніі, якія базуюцца ў Эстоніі, паднялі для перахопу двух расейскіх транспартных самалётаў. Пра гэта паведамляецца на сайце брытанскага ўрада, паведамляе liga.net.

«Працуючы ў партнёрстве з эстонскімі ўладамі, гэта была звычайная місія паліцыі паветранай прасторы NATO для атрада Typhoon», - удакладняецца ў паведамленні.

Таксама адзначаецца, што гэта ўжо шосты інцыдэнт з траўня гэтага года.

Са слоў галоўнага пілота эскадрыллі, яны спрабавалі перахапіць расейскія вайскова-транспартныя самалёты АН-24 Антонаў, якія ляцелі ў міжнароднай паветранай прасторы з поўдня недалёка ад Эстоніі і наблізіліся непасрэдна да паветранай прасторы гэтай краіны.

Апошнія навіны