BE RU EN

Лукашэнка: Народ не памірае ад любові да нас

  • 11.06.2019, 14:31

Дыктатар прызнаў, што беларусы стаміліся ад дзейнай хамскай улады.

Пра гэта ён заявіў сёння падчас прызначэння кіраўнікоў мясцовых органаў улады, піша БелТА.

«Шмат разоў казаў: кампартыі няма, мужыкі. Мы за ўсё адказваем, то бок вы. І дзве перадвыбарчыя кампаніі на вашых плячах. Калі ласка, забяспечце годнае правядзенне гэтых кампаній, каб камар носа не падтачыў. У нас для гэтага ёсць усё. Мы не такія ўжо і вялікія. І я разумею, і вы разумееце, што ўжо не памірае народ ад любові да нас.

Але народ выдатна разумее, што цяпер дзейная ў Беларусі ўлада - гэта адзіная нейкая ўнікальная з'ява, не толькі на постсавецкай прасторы, дзе мы ўсе павернутыя да народа. Што мы людзям не зрабілі, каб яны нас не падтрымлівалі? Усё зрабілі», - заявіў Лукашэнка.

У той жа час дыктатар падкрэсліў, што дабрабыт чалавека залежыць не толькі ад улады, але і ад жадання кожнага грамадзяніна працаваць дзеля годнага жыцця.

«Давайце хоць пяцьдзесят на пяцьдзесят: 50% за намі - утрыманне вашай сям'і і вас, а 50% - самі варушыцеся. Але трэба адкрыта і шчыра пра гэта казаць, - падкрэсліў дыктатар. - І падышоўшы да гэтых кампаній, іх трэба годна правесці. Не дапускайце хамства ў дачыненні да людзей, бо шмат скаргаў. Не трэба іх адштурхоўваць. Іншага народа няма, і не такі ўжо дрэнны ў нас народ. Трэба з ім працаваць».

Апошнія навіны