BE RU EN

Відэафакт: П'яную жанчыну на Porsche з нумарамі РФ затрымалі ў Пінску

  • 10.06.2019, 20:34

Затрымліваць п'яную жанчыну дапамагалі мясцовыя жыхары.

У Пінску мясцовыя жыхары дапамаглі супрацоўнікам ДАІ затрымаць п'яную жанчыну-кіроўцу, паведамляе БелТА.

У міліцыю звярнуліся жыхары дома па праспекце Жаўтоўскага. Відавочцы распавялі аб неадэкватных паводзінах на праезнай часткі кіроўцы аўтамабіля Porsche з расейскімі нумарамі. Неадкладна выехаў нарад ДАІ.

За стырном іншамаркі апынулася 36-гадовая мянчанка. Жанчына была п'яная - амаль 3 праміле. Жанчына прасіла адвезці яе да мужа, які павінен разабрацца з міліцыянтамі.

У дачыненні да парушальніцы складзены пратакол паводле ч.1 арт.18.16 (кіраванне ў стане ап'янення) КоАП.

З 2004 года жыхарка сталіцы пазбаўленая права кіравання транспартнымі сродкамі ў Беларусі. Жанчына ўважала, што абміне закон, змяніўшы прозвішча пасля замужжа і атрымаўшы правы расейскага ўзору. На яе будзе складзены адміністрацыйны матэрыял паводле ч.1 арт.18.19 (кіраванне без пасведчання кіроўцы) КоАП.

Апошнія навіны