BE RU EN

Кіналяп са шклянкай Starbucks у «Гульні тронаў» прынёс сетцы больш як $2 млрд

  • 9.05.2019, 20:24

Амерыканская сетка кавярняў пасля кіналяпу атрымала блізу 2,3 мільярда даляраў.

Пра гэта паведамляе CNBC.

«Starbucks зарабіў блізу $2,3 млрд на рэкламе за апошнія некалькі дзён пасля таго, як у эпізодзе «Гульні тронаў» быў заўважаны сучасны кубак (кавы - заўв.), і які, як высветлілася, нават не належыць Starbucks», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у чацвёртай серыі фінальнага сезону «Гульні тронаў» у адзін з кадраў трапіў кубачак з вядомай сеткі кавярні хуткага абслугоўвання амерыканскай фірмы Starbucks.

Памылку можна заўважыць прыкладна на пятнаццатай хвіліне серыі. У сцэне кубак то з'яўляецца, то знікае.

Апошнія навіны