BE RU EN

Фотафакт: У Магілёве ўлады ўрачыста адкрылі парэнчы

  • 7.05.2019, 16:15

Больш пахваліцца няма чым?

«Шыкоўны падарунак» ад улады атрымалі жыхары раёна 30 гадоў Перамогі ў Магілёве, паведамляе «Могилевская весна».

«Дэпутат» «палаты прадстаўнікоў» Ігар Марзалюк, гендырэктар ЗАТ «ЦІС-Магмет» Валер Гусарэвіч і некалькі чалавек сталага веку ўрачыста адкрылі парэнчы ў мясцовым парку. Усё сур'ёзна - Марзалюк і Гусарэвіч нават перарэзалі чырвоную стужку.

Парэнчы назвалі «падарункам» да травеньскіх святаў. З'явіліся яны на спуску, дзе дагэтуль доўгі час стаяў іх драўляны аналаг.

Апошнія навіны