BE RU EN

Ізраіль і Украіна плануюць пачаць сумесную вытворчасць беспілотнікаў

  • 6.05.2019, 21:15

Пра гэта паведаміў пасол Ізраіля ва Украіне Джоэл Ліён.

Ізраіль і Украіна могуць пачаць сумесную вытворчасць вайсковых беспілотных лятальных апаратаў (БПЛА). Пра гэта паведаміў пасол Ізраіля ва Украіне Джоэл Ліён на габрэйскай канферэнцыі, паведамляе РБК-Украина.

Адказваючы на пытанне пра перспектывы супрацоўніцтва Украіны і Ізраіля ў сферы вайсковай вытворчасці, пасол не выключыў магчымасць вырабу беспілотнікаў.

«Мы знаходзімся ў стане вайны з іншай краінай. Таму нам вельмі цяжка, калі мы адной рукой павінны трымаць шчыт, а другой будаваць нашу краіну. Гэта ноў-хаў, якім мы б хацелі падзяліцца з Украінай. Але, магчыма, існуе нешта акрамя беспілотнікаў, што мы б маглі вырабляць сумесна з Украінай», - паведаміў Ліён.

Пасол таксама расказаў, што цяпер Ізраіль падае Украіне дапамогу ў стварэнні рэабілітацыйнага шпіталя для вайскоўцаў у Дняпры.

«У вайне важна не толькі вайсковае абсталяванне, але і дух людзей. Каб людзі зноў маглі адаптавацца ў грамадстве, калі яны вернуцца з фронту. Мы працуем над стварэннем рэабілітацыйнага шпіталя ў Дняпры для таго, каб рэабілітаваць вайскоўцаў», - заявіў Ліён.

Апошнія навіны