BE RU EN

У Беларусі праходзяць ператрусы і арышты ў сілавых структурах

  • Сяргей Дарэнка
  • 5.05.2019, 19:00

Паведамляецца, што ідуць ператрусы ў кіраўніцтве КДБ і Міністэрстве абароны.

У Беларусі праходзяць ператрусы і арышты ў сілавых структурах.

Пра гэта паведаміў расейскі журналіст, галоўны рэдактар радыёстанцыі «Говорит Москва» Сяргей Дарэнка ў сваім тэлеграм-канале «Расстрига».

- У Менску абмяркоўваюцца магчымыя новыя арышты: магчыма, затрыманыя яшчэ два высокапастаўленыя прадстаўнікі сілавых структур - намеснік кіраўніка службы аховы Лукашэнкі і камандзір групы «Альфа». Ідуць ператрусы ў кіраўніцтве КДБ і Міністэрстве абароны.

Віктар Лукашэнка не з'явіўся на байкерскім злёце, яго чакалі, гэта было запланавана. Ягоная ўцягнутасць у змову супраць бацькі, ці то ў выкрыццё змовы, пакуль не зразумелая, - напісаў Дарэнка.

Нагадаем, раней тэлеграм-канал Сяргея Дарэнкі паведамляў, што на форуме ў Пекіне адбылася сур'ёзная эмацыйная размова Пуціна і Лукашэнкі, пасля чаго беларускі дыктатар пакінуў мерапрыемства. Гэтая інфармацыя пазней пацвердзілася.

Апошнія навіны