BE RU EN

У Расеі ў Мурманскай вобласці скралі мост праз раку

  • 30.05.2019, 13:48

Зламыснікі абрынулі канструкцыю ў раку, а пасля разабралі яе на часткі.

У Расеі ў Мурманскай вобласці знік мост праз раку Умба, заявіла прадстаўніца мясцовай управы МУС Валерыя Філіпава ў каментары rg.ru.

Выявілі прапажу моста жыхары пасёлка Каашвы Апатыцка-Кіраўскага раёна, яны напісалі заяву ў паліцыю. Цяпер супрацоўнікі праваахоўных органаў высвятляюць, каму ён належаў.

Як мяркуецца, зламыснікі абрынулі цэнтральны пралёт канструкцыі ў раку, а пасля разабралі яго на часткі.

Да 2007 года на гэтым месцы праходзіла чыгуначная галінка. Затым яе разабралі, аднак сам пралёт моста да нядаўняга часу заставаўся на месцы.

Апошнія навіны