BE RU EN

Фотафакт: падчас непагадзі ў Менску зруйнавала частку дома

  • 29.05.2019, 19:19

Пашкоджаныя тры аўтамабілі.

У Менску падчас непагадзі сарвала частку канструкцыі жылога дома. Таксама карыстальнікі паведамляюць пра патопы пад мастамі.

У раёне Запарожскай плошчы ў Менску частка прыватнага жылога дома была на праезнай частцы. Пашкоджаныя тры аўтамабілі, пацярпелых няма.

- На гэтую хвіліну - самае сур'ёзнае з таго, што здарылася, - паведамляюць у МНС.

Таксама чытачы tut.by паведамляюць, што заліло пад мостам на Мірашнічэнка блізу гандлёвага цэнтра «Экспабел», а таксама пад мостам на МКАД, на скрыжаванні з праспектам Незалежнасці.

Апошнія навіны