BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, ці варта піць алкаголь для паляпшэння здароўя

  • 29.05.2019, 16:14

Усё залежыць ад дыеты, якой вы прытрымліваецеся.

Навукоўцы з Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі (ЗША) высветлілі, ці варта піць алкаголь для паляпшэння здароўя сэрца. Спецыялісты высветлілі, ці трэба ўжываць чырвонае віно для падтрымання здароўя сэрца. У гэтым пытанні, як высветлілася, галоўную ролю адыгрывае як колькасць спажытага, так і ўзрост, пол, стан здароўя, дыета, піша newsyou.info.

У выданні Medical Xpress апублікаваны артыкул адпаведнага зместу. Даследаванні, якія праводзіліся цягам многіх гадоў, паказалі сувязь паміж ужываннем сярэдняй колькасці чырвонага віна і здароўем сэрца. Аднак дакладных доказаў у канчатковым рахунку не было прыведзена. Згодна са словамі экспэрта Роберта Клонера, раннія здагадкі пра карысць спіртнога напою, хутчэй за ўсё, не ўлічвалі, які лад жыцця вядзе чалавек, перавагі ў дыетах.

Міжземнаморскі тып харчавання, да прыкладу, мае кардыёпратэктарныя ўласцівасці. Амерыканская асацыяцыя сэрца ў той жа час сцвярджае, што многае залежыць ад колькасці алкаголю, што азначае ўжыванне не больш за 1-2 напояў на дзень для мужчын і 1 - для жанчын, з разліку на 114 г. Сярэдняе спажыванне спіртнога можа мець некаторыя перавагі для здароўя, уключаючы зніжэнне рызыкі дыябету і павышэнне добрага ўзроўню халестэрыну. Аднак празмернае захапленне алкаголем павялічвае рызыку шэрагу праблем са здароўем, сярод якіх атлусценне, пашкоджанне печані і некаторыя тыпы раку і інсульту.

Апошнія навіны