BE RU EN

«Пара! Пара!»: Жыхары Магілёва патрабуюць увекавечыць памяць пра антырасейскае паўстанне

  • 29.05.2019, 9:16

Мемарыяльную дошку плануюць устанавіць на гарадской ратушы.

Тапанімічная камісія пры Магілёўскім гарвыканкаме разгледзіць пытанне ўстанаўлення памятнай дошкі аб паўстанні жыхароў Магілёва 1 лютага 1661 года, калі яны забілі сем тысяч жаўнераў маскоўскага гарнізона, паведамляе mogilev.online.

З прапановай аб усталяванні мемарыяльнай дошкі пра гістарычную падзею на будынку магілёўскай ратушы да ўладаў горада, а затым вобласці звярнуўся магілёўскі грамадскі актывіст Антон Касцоў. Таксама на інтэрнэт-платформе petitions.by сабраны 104 подпісы ў падтрымку гэтай прапановы.

«Для разгляду пытання аб ўсталяванні дошкі, прысвечанай гэтай гістарычнай падзеі, управай культуры Магілёўскага аблвыканкама даручана ўправе культурай гарвыканкама разгледзець вашу прапанову на чарговым пасяджэнні тапанімічнай камісіі», - гаворыцца ў лісце Касцову за подпісам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча.

У красавіку 2017 года ў рамках праекта «113 гарадоў Беларусі» была выпушчаная сувенірная манета «Адзін магілёўскі рубель». На ёй была нанесеная фраза, сказаная 1 лютага 1661 года бургамістрам горада Язэпам Левановічам: «Пара! Пара!» - заклік да паўстання супраць маскоўскага гарнізона.

Апошнія навіны