BE RU EN

Вакарчук прадставіў новых сябраў каманды «Голасу»

  • 27.05.2019, 21:32

Лідар украінскай партыі «Голас» прадставіў яшчэ двух сябраў партыйнай каманды.

Лідар партыі «Голас» Святаслаў Вакарчук прадставіў яшчэ двух сябраў партыйнай каманды - Павел Кухта стаў праграмным дырэктарам партыі, а Яраслаў Жалязняк заняў пасаду намесніка кіраўніка выбарчай кампаніі. Пра гэта паведамляецца на сайце «Голасу».

У паведамленні адзначаецца, што Кухта апошнія тры гады быў «рухавіком многіх рэфарматарскіх ініцыятыў урада», а Жалязняк - «адзін з найлепшых прафесіяналаў у сувязях з Вярхоўнай Радай».

«Павел і Яраслаў - гэта прафесіяналы, якія максімальна прыклаліся да таго, каб адбылася большасць станоўчых рэформаў. Я вельмі рады, што яны сёння далучыліся да нашай каманды», - сказаў Вакарчук.

У «Голасе» паведамілі, што Павел Кухта - экс-намеснік старшыні стратэгічнай групы дарадцаў у падтрымцы рэформаў (SAGSUR) пры Кабінеце міністраў. Спецыяліст у галіне фіскальнай палітыкі, бюджэтнага працэсу і пенсійнай рэформы. Працаваў у стратэгічнай групе дарадцаў у падтрымцы рэформаў разам з Іванам Міклашам і Лешакам Бальцэровічам - людзьмі, якія рэфармавалі і змянілі Польшчу і Славакію.

Яраслаў Жалязняк - таксама сябра SAGSUR, дарадца ў сувязях з органамі дзяржаўнай улады. У Голасе кажуць, што ён мабілізаваў дэпутатаў Рады, каб яны галасавалі за рэфарматарскія законапраекты, у тым ліку - PROZORRO, медыцынскую рэформу, дэрэгуляцыю бізнэсу. У 2015-2018 гадах быў дарадцам міністра эканамічнага развіцця і гандлю, а ў ліпені 2017 - прызначаны дарадцам прэм'ер-міністра ў сувязях з парламентам.

Апошнія навіны