BE RU EN

У аўторак у Беларусі будзе да +28 градусаў

  • 27.05.2019, 20:17

Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень пераважна па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У аўторак, 28 траўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы месцамі, а раніцай і ўдзень пераважна па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Раніцай у нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца слабыя туманы. Уначы вецер будзе паўднёвы слабы, удзень - парывісты.

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 11 да 17 вышэй за нуль, удзень чакаецца +20... + 26, на паўднёвым усходзе да 27-28 цяпла.

Апошнія навіны